Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:23 ]  800 кітайцаў пакараныя за нядбайнасьць у барацьбе з САРС


(ПЕКІН) Кітайскія ўлады сёньня паведамілі пра 5 сьмерцяў ад атыповай пнэўманіі і пра 34 выпадкі захворваньня на САРС. Кітайскія мэдыі паведамляюць, што былі пакараныя 800 прадстаўнікоў мэдычнай сфэры краіны за нядбайныя дзеяньні ў барацьбе з распаўсюдам вірусу атыповай пнэўманіі. У Кітаі ад САРС памерлі ўжо 308 чалавек і 5 309 былі інфікаваныя вірусам атыповай пнэўманіі. У Ганконгу ўпершыню не было зарэгістравана ніводнага новага выпадку захворваньня на САРС, аднак 2 хворых сёньня сканалі. Мяркуецца, што эпідэмія пайшла на спад і ў Тайвані – улады сьцьвярджаюць, што хворых ў апошнія дні стала значна менш. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае аднак, што пакуль зарана казаць пра спад эпідэміі. У Канадзе лекары засьцерагаюцца новага выбуху эпідэміі – надоечы ў Таронта сканалі два хворыя на САРС. Эпідэміёлягі з Вялікай Брытаніі, ЗША. Канады і Ганконгу лічаць, што атыповая пнэманія не ўяўляе фатальнай небясьпекі для чалавецтва, і распаўсюд хваробы можна прадухіліць пра дапамозе жорсткага санітарнага кантролю і прафіляктычных мераў.
XS
SM
MD
LG