Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  Расея вітала рашэньне Шарона пагадзіцца зь мірным плянам


(ПРАГА) Расея вітала згоду ізраільскага прэмьер-мінстра Арыэля Шарона прыняць “Дарожную мапу” – плян мірнага разьвязаньня канфлікту на Блізкім Усходзе. У заяве Міністэрства замежных справаў Расеі гаворыцца, што Масква цэніць намаганьні ЗША ў прасоўваньні мірнага працэсу наперад. У заяве адзначаецца прагрэс у каардынацыі дзеяньняў ізраільцаў і палестынцаў зь міжнароднымі каспонсарамі мірнага пляну – Расеяй, ЗША, Эўрапейскім Зьвязам і ААН. Выказваецца надзея, што ізраільскі кабінэт міністраў ухваліць дарожную мапу заўтра, калі яе павінен прадставіць Арыэль Шарон
XS
SM
MD
LG