Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:44 ]  Ірак плянуе падвоіць вытварчасьць нафты празь месяц


(БАГДАД) Выканаўца абавязкаў міністра нафтавай прамысловасьці Іраку Тамэр аль-Гхадбан заявіў, што вытворчасьць нафты ў краіне павялічыцца ўдвая на працягу месяца, а экспарт нафты адновіцца ў межах трох тыдняў. Кааліцыя начале з ЗША пачала выплочваць заробкі дзяржаўным службоўцам ў Іраку ўпершыню пасьля вайны. Першымі атрымалі грошы работнікі электрастанцыяў – каля 10 тысячаў чалавек. Як паведамляе амэрыканскі генерал Джэй Гарнэр, другая асоба ў часовай адміністрацыі Іраку, да 3 чэрвеня заробкі атрымаюць усе дзяржаўныя службоўцы -- усяго 1 мільён 400 тысячаў чалавек. Сотні былых прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі Іраку сёньня патрабавалі, каб ім прадаставілі працоўныя месцы
XS
SM
MD
LG