(КІРКУК) Выбары ў гарадскую раду гораду Кіркук на Поўначы Іраку былі прыпыненыя пасьля таго, як частка арабскіх дэлегатаў абвінаваціла курдаў у тым, што яны правялі ў раду дадактова некалькі сваіх прадстаўнікоў пад выглядам незалежных кандыдатаў. З трыццаці сяброў рады былі абраныя перад гэтым толькі 24. Амэрыканскія вайскоўцы затрымалі пяць сяброў арабскай дэлегацыі паводле падозраньня ў прыналежнасьці іх да былой кіроўнай партыі Іраку БААС. Даабраньне шасьці сяброў рады Кіркуку перанесенае на заўтра