Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:45 ]  Вітаўтас Ландсбэргіс пакідае вялікую палітыку


ВІЛЬНЯ, Лідэр літоўскіх кансэрватаў Вітаўтас Ландсбэргіс вырашыў пакінуць вялікую палітыку. Пра гэта ён заявіў у эфіры нацыянальнага радыё напярэдадні з’езду партыі кансэрватараў Літвы. З’езд адбываецца сёньня, і на ім пераабіраюць кіраўніцтва партыі. Вітаўтас Ландсбэргіс, які дзесяць гадоў узначальваў партыю, падкрэсьліў, што ён цалкам не спыніць палітычную дзейнасьць, аднак больш увагі будзе надаваць культуры. Музыказнаўца паводле прафэсіі Вітаўтас Ландзбэргіс сёньня адзін з самых актыўных дзеячаў літоўскай апазыцыі, крытык кіруючых сацыял-дэмакратаў. Калі Вітаўтас Ландсбэргіс быў спікерам літоўскага парляманту ён ініцыяваў рашэньне сэйму аб кампэнсацыі Расеяй 40 мільярдаў даляраў за страты, якія нанёс Літве Савецкі Саюз ў часе акупацыі.
XS
SM
MD
LG