КАНЫ. Афганскі “Оsama” атрымаў адмысловы прыз Французскай асацыяцыі кінамастацтва на фэстывалі ў Канах. Фільм заснаваны на сапраўднай гісторыі. 12-гадовая дзяўчынка, якую маці й бабуля пераапранаюць у хлопчыка, ідзе шукаць працу, таму што мужчыны ў іх сям’і былі забітыя. Аднак падман быў заўважаны, і дзяўчынка паўстае перад судом Талібану.