ІСЛЯМАБАД. Прэм’ер-міністар Пакістану заклікае апазыцыю спыніць аказваць ціск на прэзыдэнта з мэтаю адмовіцца ад пасады галоўнага начальніка войска. Іслямская апазыцыя патрабуе, каб Пэрвэз Мушараф пакінуў гэты пост да 14 жніўня – Дня незалежнасьці Пакістану, і папярэджвае, што ў выпадку адмовы палітычны крызіс ў Пакістане ўзмацніцца. Пэрвэз Мушараф пагаджаецца з тым , што ён ня мусіць адначасова займаць пасаду прэзыдэнта і галоўнага начальніка войска, аднак ён не пагаджаецца з тым, што апазыцыя вызначае тэрмін ягонага сыхода з гэтай пасады