ТЭГЕРАН. Польскі міністар абароны сёньня прыбыў ў іранскую сталіцу дзеля перамоваў аб будучым разгортваньні кіруемых Польшчай 7-тысячных інтэрнацыянальных міратворчых сілаў у Іраку. Польскі сэктрар знаходзіцца ў шыіцкім рэгіёне паміж Басрай і Багдадам. Уладзімер Цімашэвіч сустрэнецца з іранскім міністрам абароны Камалем Каразі. Паводле польскага міністра, польска-іранскае кантакты вельмі важныя з прычыны шчыльных сувязей паміж паміж ірацкімі й іранскімі шыітамі.