КАБУЛ. Сёньня ў афганскай сталіцы ля амбасады ЗША адбылася антыамэрыканская дэманстрацыя. Людзі пратэставалі супраць забойства чатырох афганскіх вайскоўцаў ахоўнікамі амбасады. Інцыдэнт адбыўся ў сераду. Як сьцьвярджаюць відавочцы, стрэляніна пачалася, калі афганскія вайскоўцы пачалі выкладваць зброю. Ахоўнікі амбасады заяўляюць, што прынялі афганцаў за тэрарыстаў, рыхтуючых напад.