Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:26 ]  143 чалавекі сканалі ад сьпёкі ў Індыі

ХАЙДЭРАБАД. Прынамсі 143 чалавекі сканалі ад сьпёкі ў паўдзённым індыйскім штаце Андра-Прадзеш. У некаторых раёнах штату тэмпература дасягае 50 градусаў. Сьпёка стаіць ўжо больш за тыдзень і паводле прагнозаў працягнецца яшчэ некалькі дзён. Ёсьць засьцярогі, што колькасьць ахвяраў можа павялічыцца. Летась з прычыны сьпякотнага надвор’я ў індыйскім штаце Андра-Прадзеш сканалі больш за тысячу чалавек.
XS
SM
MD
LG