Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:06 ]  Гэнэрал МакКірнан: "Сытуацыя ў Іраку нармалізуецца"


(БАГДАД) Камандуючы ўзброенымі сіламі ЗША ў Іраку гэнэрал Дэвід МакКірнан заявіў сёньня, што сытуацыя зь бясьпекай у краіне паступова нармалізуецца і колькасьць выпадкаў гвалту зьмяншаецца. Аднак, генэрал дадаў, што аднаўленьне правапарадку ў іраку яшчэ не завершанае. Мак Кірнан паведаміў пра пляны ЗША і саюзьнікаў забараніць іракцам мець цяжкую і аўтаматычную зброю ды абмежаваць войска Іраку невялікімі злучэньнямі. Забарона павінна быць спачатку ўхваленая кіраўніцтвам генэральнага штабу ЗША, аднак яно ня будзе дзенйічаць у пэрыяд амністыі. ЗША таксама паўторна зьвярнуліся да іракцаў з просьбай прадаставіць інфармацыю адносна зброі масавага зьнішчэньня
XS
SM
MD
LG