Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:02 ]  Ізраіль гатовы прыняць плян усталяваньня міру з палестынцамі


(ЕРУСАЛІМ) Прэмьер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон сёньня заявіў, што Ізраіль гатовы зрабіць неабходныя крокі ў рэалізацыі “дарожнай мапы” дзеля ўсталяваньня міру з палестынцамі. Шарон сказаў, што гэты плян можа быць прадстаўлены на разгляд ізраільскага кабінэту міністраў у сыботу. Сёньня раней дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў у Парыжы, што Злучаныя Штаты ўлічаць пярэчаньні адносна мірнага пляну разьвязаньня канфлікту на Блізкім Усходзе. Але пры гэтым ён дадаў, што Вашынгтон у цяперашні момант ня плянуе ўносіць зьмены ў “дарожную мапу”, каб задаволіць Ізраіль.
XS
SM
MD
LG