ПАРЫЖ. Міністры замежных справаў краінаў “вялікай васьмёркі” сёньня ў французскай сталіцы абмяркоўваюць сытуацыю ў Іраку, на Блізкім Усходзе й у Паўночнай Карэі. У часе сутсрэчы закранаецца гэтаксама праблема тэрарызму і распаўсюду зброі масавага зьнішчэньня. Міністар замежных справаў Канады Біл Грэм заявіў напярэдадні сёньняшняй сустрэчы, што нягледзячы на тое, што нядаўняе рашэньне па Іраку нэйтралізавала разнагалосьсі паміж удзельнікамі, аднак напружанасьць дагэтуль захоўваецца. Паводле Грэма, нявыказаная мэта сустрэчы – выпраўленьне трансатлянтычных дачыненьняў.