АЛЖЫР. Сёньня ў Алжыр прыбылі міжнародныя выратавальныя каманды. Яшчэ ёсьць надзея на тое, што пад разбуранымі будынкамі засталіся жывыя людзі. Выратавальнікам дапамагаюць адмыслова падрыхтаваныя сабакі. У выніку землятрусу загінулі больш за 1 500 чалавек, і больш за 7 тысячаў 200 былі параненыя, 2 200 чалавек лічацца зьніклымі. Дзесяткі тысячаў людзей засталіся без жытла. Найбольш моцна пацярпеў горад Рэджая, дзе з-пад з разбуранага дзясяціпавярховага будынку выцягнулі 250 целаў. Некаторыя алжырцы абвінавачваюць улады ў будаўніцтве неадпаведных будынкаў у зоне, дзе існуе пагроза землятрусу. Землятрус сілай ў 6, 7 балаў паводле шкалы Рыхтэра быў самым разбуральным за апошнія 20 гадоў. Падземныя штуршкі адчуваліся нават ў Гішпаніі. У Алжыры абвешчаная трохдзённая жалоба.