Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:39 ]  Зьнятыя абмежаваньні на падарожжы ў Ганконг


ПЭКІН. Экспэрты Ўсясьветнай Арганізацыі Аховы здароўя заяўляюць, што эпідэмія атыповай пнэўманіі не паслабляецца. Паводле кіраўніка інфекцыйнага адзьдзелу арганізацыі Дэвіда Хэймана, усё, што можна зрабіць зараз, гэта паспрабаваць лякалізаваць эпідэмію, паставіўшы жорсткія бар’еры на шляху распаўсюджваньня хваробы. Сытуацыя ў Тайване дагэтуль застаецца сур’ёзнай – паведамляецца пра 55 новых выпадкаў захворваньня на атыповую пнэўманію. У Кітае сёньня яшчэ 20 чалавек захварэлі на САРС. Колькасьць інфікаваных сьвеце складае ўжо больш за 8 тысячаў чалавек, 680 чалавек сканалі ад атыповай пнэўманіі. Усясьветная Арганізацыя Аховы здарояў здымае абмежаваньні на падарожжа ў Ганконг з той прычыны. што там кантралюецца эпідэмія САРС. Прадстаўнік арганізацыі выказвае падзяку грамадзянам Ганконгу за сваечасовыя захады супраць распаўсюду САРС.
XS
SM
MD
LG