БАГДАД. Кіраўнік часовай амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр сёньня выдаў указ аб роспуску войска і аб расфармаваньні шэрагу міністэрстваў і ўстановаў Іраку – у тым ліку міністэрства абароны й інфармацыі, ваеннага суду й Алімпійскага Камітэту. Каля 400 тысячаў чалавек, у асноўным вайскоўцы, згубілі працу. У Іраку будуць створаныя новыя сілы нацыянальнай самаабароны. Тым часам пасьля ўчорашняга прыняцьця рэзалюцыі аб адмене санкцыіў супраць Іраку Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў пачынае накіроўваць гуманітарныя грузы ў Ірак. Паведамляецца, што гуманітарная дапамога коштам у адзін мільлярд даляраў можа быць адпраўленыя да 3 чэрвеня