ВАРШАВА. Сёньня ў сталіцы Польшчы завяршаецца канфэрэнцыя ў справе аднаўленьня Іраку. Удзел у працы канфэрэнцыі бяруць 15 кріанаў. На парадку дня сустрэчы – абмеркаваньне ўдзелу дзяржаваў у воінскім кантынгенце стабілізацыйных сілаў у Іраку пад кіраўніцтвам Польшчы. Раней Варшава заявіла, што адсылае 2 тысячы чалавек у Ірак, аднак, гэтага недастаткова. Таму Польшча зьвярнулася да іншых краінаў з заклікам дапамагчы стварыць кантынгент колькасьцю 7 тысячаў чалавек.