Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:55 ]  Палестынскі прэм'ер Абас сустрэўся з лідэрамі групоўкі Хамас

ПАЛАСА ГАЗА: Палестынскі прэм’ер-міністар Махмуд Абас сустрэўся з прадстаўнікамі экстрэміскай групоўкі “Хамас”, сярод якіх быў Махмуд ал-Захар і Абдэль аль-Ранцісі. Мяркуецца, што Аббас спрабаваў пераканаць групоўку спыніць атакі супраць Ізраілю. Злучаныя Штаты і Ізраіль націкаюць на палестынскае кіраўніцтва, каб тое спыніла амаль трохгадовую інтыфаду і разброіла радыкальныя групоўкі. Хамас наагул адмаўляе Ізраілю права на існаваньне. Групоўка ўзяла на сябе адказнасьць за чатыры самагубчыя тэракты супраць ізраільцаў на мінулым тыдніі. На Заходнім беразе Ярдану працягваюцца сутыкненьні паміж палестынскімі й ізраільскімі вайскоўцамі. Сёньня блізу гораду Джэнін быў сьмяротна паранены 12-гадовы падлетак, пасьля таго, як ізраільскія вайскоўцы пачалі страляць у натоўп, які кідаў у іх камяні. З верасьня 2000 году, як пачалася палестынская інтыфада, загінулі больш за 3 тысячы 200 чалавек – як палестынцы, так і ізраільцы.
XS
SM
MD
LG