Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:19 ]  Рада Бясьпекі ААН разглядае праэкт рэзалюцыі па Іраку

Рада Бясьпекі ААН разглядае сёньня праэкт новай рэзалюцыі па Іраку. Чакаецца, што будуць адмененыя эканамічныя санкцыі, якія былі ўведзеныя ў 1991 годзе. Рэзалюцыя надае міжнароднай кааліцыіна чале з ЗША мандат на кіраваньне Іракам да таго часу, пакуль тут ня будзе сфармаваны законны ўрад. Францыя заявіла, што гатовая падтрымаць дакумэнт, які ў канчатковым выглядзе стаў дастаткова блізкім яе ўласным прапановам па Іраку. Кітай адзначае безумоўны прагрэс ў ўзгадненьні канчатковага тэксту дакумэнты. Расея гэтаксама зьбіраецца падтрымаць праэкт рэзалюцыі.
XS
SM
MD
LG