ФАЛУДЖА. Мінулай ноччу ў Фалуджы ў выніку сутыкненьня паміж амэрыканскімі вайскоўцамі і мясцовым жыхарамі, былі забітыя тры іракцы. Амэрыкаснкія вайскоўцы адкрылі агонь пасьля таго, як на іхнюю тэхніку выпусьцілі супрацьтанкавыя снарады. Тэлеканал “Аль-Джазіра” паведамляе пра 4 моцныя выбухі побач з амэрыканскай вайсковай базай у Фалуджы. У мінулым месяцы у выніку сутыкненьня з амэрыканскімі вайскоўцамі ў Фалуджы былі забітыя 15 дэманстрантаў. 1 траўня ў выніку выбуху гранаты былі параненыя 7 амэрыканскіх вайскоўцаў.