ПАРЫЖ. Сёньня ў сталіцы Францыі адбываецца сустрэча міністраў замежных справаў краінаў “вялікай васьмёркі” -- найбольш разьвітых краінаў сьвету і Расеі. На парадку дня -- перамовы наконт Іраку, абмеркаваньне пытаньняў барацьбы з тэрарызмам і мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе. У сустрэчы бярэ ўдзел Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл. Міністры сустракаюцца напярэдадні саміту лідараў краінаў "Вялікай васьмёркі", якая пройдзе з 1 па 3 чэрвеня ў францускім горадзе Эвіян.