Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:15 ]  Тайвань паведамляе пра новыя ахвяры САРС


ТАЙБЭЙ. Тайвань сёньня паведамляе пра восемь сьмерцяў ад атыповай пнэўманіі і пра рэкорную колькасьць захварэлых за дзень -- 65 выпадкаў інфікаваньня САРС. Тайвань займае трэцяе месца ў сьвеце пасьля Кітаю і Ганкогу паводле колькасьці захварэлых. У Тайвані ад САРС сканалі 60 чалавек, і 483 былі інфікаваныя. Усясьветная Арганізацыя Аховы Здароўя плянуе сабраць з розных кампаніяў 100 мільёнаў даляраў дзеля барацьбы з распаўсюдам вірусу атыповай пнэўманіі. Асноўная частка гэтых сродкаў пойдзе на развіцьцё мэдычнай інфраструктуры Кітаю. Усяго ў сьвеце ад атыповай пнэўманіі сканалі 670 чалавек, інфікаваныя каля 8 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG