ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр сёньня папярэдзіў улады Ірану пра недапушчальнасьць укрывальніцтва ў краіне тэрарыстаў “Аль-Каіды”. Выступаючы на прэсавай канферэнцыі ў брытанскай сталіцы Блэр паведаміў, што брытанскі й амэрыканскі бок валодае інфармацыяй пра тое, што нядаўнія тэракты ў Савудаўскай Арабіі, магчыма, былі сплянаваныя актывістамі “Аль-Каіды” ў Іране й іхнія дзеяньні каардынаваліся менавіта з гэтай краіны.