ПАРЫЖ. Сёньня ў французская сталіцы прадстаўнікі больш чым 50 краінаў сьвету абмяркоўваюць праблему гандлю наркотыкамі, ў прыватнасьці іх транспартыроўку з Афганістану. Адкрываючы канферэнцыю французскі прэзыдэнт Жак Шырак заявіў, што гандаль наркотыкамі ў чымсьці нагадвае інфэкцыю, якая пагражае як краіне-вытворцы, так і тым дзяржавам, ў якія яна трапляе. Шырак зьвярнуўся да прадстаўнікоў дзяржаваў сьвету з заклікам выпрацаваць ў часе канферэнцыі новыя захады бясьпекі і гэтаксама шляхі супрацоўніцтва ў барацьбе супраць наркотыкаў. Афганскі міністар замежных справаў папрасіў аб міжнароднай дапамозе, каб спыніць вытворчасьць і гандаль гераінам у Афганістане. Ён паведаміў, што Афганістан плянуе 10-гадовую праграму, у выніку якой будзе спыненая вытворчасьць макавага опіўма.