ПАЛАСА ГАЗА. Палестынскі прэм’ер-міністар Махмуд Абас сустрэнецца з прадстаўнікамі экстрэміскай групоўкі “Хамас”. Як паведамляе прэсавы сакратар групоўкі, Махмуд Абас прапанаваў гэтую сустрэчу з тым, каб абмеркаваць шэраг праблемаў. Чакаецца, што сустрэча адбудзецца сёньня ўвечары альбо заўтра раніцай. Групоўка “Хамас” узяла на сябе адказнасьць за чатыры самагубчыя тэракты супраць ізраільцаў на мінулым тыдніі. Гэтая арганізацыя не прызнае права на існаваньне Дзяржавы Ізраіль. На Заходнім беразе Ярдану працягваюцца сутыкненьні паміж палестынскімі й ізраільскімі вайскоўцамі. Сёньня блізу гораду Джэнін быў сьмяротна паранены 12-гадовы падлетак, пасьля таго, як ізраільскія вайскоўцы пачалі страляць у натоўп, які кідаў у іх камяні. З верасьня 2000 году, як пачалася палестынская інтыфада, загінулі больш за 3 тысячы 200 чалавек – як палестынцы, так і ізраільцы