Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:36 ]  У Польшчы прадстаўнікі 15 краінаў абмяркоўваюць стварэньне стабілізацыйных сілаў у Іраку


ВАРШАВА. Сёньня ў Польшчы распачынаецца сустрэча прадстаўнікоў 15 краінаў, якія будуць абмяркоўваць шляхі і магчымасьці ўдзелу ў стабілізацыйных сілах пад кіраўніцтвам Польшчы, што зараз ствараюцца ў Іраку. Сярод меркаваных удзельнікаў – Італія, Гішпанія, Украіна, Данія і Галяндыя. Польскія афіцыйныя асобы паведамілі, што яны гатовыя накіраваць у Ірак да 2 тысячаў вайскоўцаў. Але Варшава шукае падтрымкі з боку іншых дзяржаваў, каб давесьці колькасьць кантынгенту да 7 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG