ОСЛА. Амэрыканская амбасада ў Осла будзе сёньня зачыненая для наведвальнікаў у зьвязку з патрабаваньнямі бясьпекі. Гэта выклікана пагрозамі прадстаўнікоў "Аль- Каеды" наконт нападаў на амэрыканскія аб’екты. Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Нарвэгіі заявіў, што экспэрты зараз спрабуюць прыйсьці да высновы наконт рэальнасьці магчымых пагрозаў у бок самой Нарвэгіі.