Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:28 ]  У Парыжы сустракаюцца міністры замежных справаў G8


ПАРЫЖ. Сёньня ў сталіцы Францыі адбудзецца сустрэча міністраў замежных справаў краінаў G8 – 7 найбольш разьвітых краінаў сьвету і Расеі. Міністар замежных справаў Францыі Дамінік дэ Вілепэн паведаміў, што на парадку дня будуць перамовы наконт Іраку, абмеркаваньне пытаньняў барацьбы з тэрарызмам і мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе. Міністры сустракаюцца напярэдадні саміту лідараў краінаў "Вялікай васьмёркі", якая пройдзе з 1 па 3 чэрвеня ў францускім горадзе Эвіян.
XS
SM
MD
LG