МАСКВА, Дзяржаўная Дума Расеі сёньня прыняла ў першым чытаньні праэкт пастановы “Аб амністыі ў Чачэніі”, унесены расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным. За яго прагаласавалі 354 дэпутаты, супраць – 18, чацьвёра – устрымаліся. Амністыя распаўсюджваецца на чачэнскіх ваяўнікоў, якія спыняць узброены супраціў і складуць зброю да 1 жніўня 2003 году, а гэтаксама на расейскіх вайскоўцаў, вінаватых у злачынствах на тэрыторыі Чачэніі. Замежнікі, асобы без грамадзянства й вінаватыя ў цяжкіх злачынствах пад амністыю не падпадаюць. Расейскія праваабронцы крытыкуюць праэкт з той прычыны, што умовы амністыяі надта жорсткія, і прымяніць яе можна будзе мала да каго.