Нью-Ёрк Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў заўтра, як чакаецца, прагаласуе за прапанаваны ЗША праэкт рэзалюціі па Іраку, які прадугледжвае зьняцьцё санкцыяў і кіраваньне краінай кааліцыяй на чале са Злучанымі Штатамі. Асноўная зьмена ў дакумэнце пасьля дапрацоўцы – праз год Рада Бясьпекі перагледзіць мандат ЗША. Гэтаксама ў праэкце прадугледжаная пасада адмысловага прадстаўніка ААН у Іраку з незалежнымі паўнамоцтвамі, які будзе адыгрываць пэўную ролю ў фармаваньні ірацкага ўраду.