Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:39 ]  Нарада сьпікераў парлямантаў краінаў-кандыдатаў у НАТА

ВІЛЬНЯ. Сёньня ў Тракаі адбываецца міжнародны форум кіраўнікоў парлямантаў краінаў, прэтэндэнтаў на ўваход у НАТО – Альбаніі, Баўгарыі, Харватыі, Латвіі, Літвы, Македоніі, Румыніі, Славакіі, Славеніі й Эстоніі. Яны абмяркоўваюць сёньня пытаньні супрацоўніцтва краінаў ў працэсе падрыхтоўкі да ўваходу ў НАТО, а гэтаксама пэрспэктывы стварэньня адзінай эўрапейскай сыстэмы бясьпекі. Нагадаю, што19 траўня 2000 году міністры замежных справаў дзевяці кандыдатаў ў НАТО падпісалі так званую “вільненскую заяву” аб супрацоўніцтве ў працэсе пашырэньня альянсу. У траўні 2001 году ў Браціславе да іх далучылася Харватыя. З таго часу гэтая група краінаў называецца “вільненскай дзесяткай”.
XS
SM
MD
LG