БАГДАД. Кіраўнік амэрыканскай часовай адміністрацыі Іраку Пол Брэмер заявіў сёньня, што агульнанацыянальная канферэнцыя, якая будзе фармаваць пераходны ірацкі ўрад, будзе скліканая хутчэй за ўсё ў сярэдзіне ліпеня. Раней канферэнцыю плянавалася правесьці ў чэрвені,
Брэмэр таксама заявіў, што войскі кааліцыі застануцца ў Іраку на той час, які будзе патрэбна.
Амэрыканскае камандваньне сёньня прапанавала жыхарам Іраку ўзнагароду за любую інфармацыю аб забароненых праграмах распрацоўкі зброі.
Вышэйшая Рады Іслямскай рэвалюцыі ў Іраку сёньня паведаміла, што мае інфармацыю пра знаходжаньня яшчэ 150 масавых пахаваньняў ахвяраў былога рэжыму на тэрыторыі Іраку.