Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:41 ]  У Савудаўскай Арабіі зачыненыя амбасады 4-х заходніх краінаў


ЭР-РЫЯД. Брытанскі амбасадар ў Савудаўскай Арабіі Дэрэк Пламблай мяркуе, што тэрарыстычная пагроза ў гэтай краіне надта больш сур’ёзная, чым лічылася раней. У Эр-Рыядзе зачыненыя дыпляматычныя прадстаўніцтвы Вялікай Брытані, Нямеччыны, Італіі і ЗША Зачыненыя міжнародныя школы і галоўныя гатэлі. Мінулым тыднем у выніку тэрарыстычнага акту ў Эр-Рыядзе загінулі 34 чалавекі. Мяркуецца, што напад арганізавала тэрарыстычная сетка “Аль-Каіда”. Вашынгтон папярэдзіў аб магчымай пагрозе тэрарыстычных актаў у ЗША і па-за межамі краны. Злучаныя Штаты падвысілі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы з жоўтага на аранжавы, што адпавядае пераходу з падвышанага ўзроўню пагрозы да высокага.
XS
SM
MD
LG