ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што амэрыканскія вайскоўцы ня супраць вяртаньня ў Ірак экспэртаў ААН у пытаньнях ядзернай зброі. Рамсфэльд адзначыў, што гэтае пытаньне канчаткова пакуль не вырашанае і можа быць часткай новай рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН у пытаньні Іраку. Адносна вяртаньня ў Ірак групы ваенных інспэктараў ААН пад кіраўніцтвам Ганса Блікса ў амэрыканскага кіраўніцтва пакуль плянаў няма.