НЬЮ-ЁРК. Злучаныя Штаты прапанавалі адкласьці да заўтрашняга дня галасаваньне ў Радзе бясьпекі ААН у пытаньні санкцыяў супраць Іраку. Прадстаўнік ЗША ў ААН Джон Нэграпонтэ патлумачыў неабходнасьць адкласьці галасаваньне імкненьнем унесьці дадатковыя зьмены ў амэрыканскі праект рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН. Пра якія менавіта зьмены ідзе гаворка – не паведамлялася.