Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:14 ]  У ЗША падвышаны ўзровень пагрозы тэрарыстычнага нападу


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты падвысілі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы з жоўтага на аранжавы, што адпавядае пераходу з падвышанага ўзроўню пагрозы да высокага. Гэта ёсьць рэакцыяй на апошнія тэрарыстычныя напады ў Савудаўская Арабіі і Марока, а таксама паведамленьні спэцслужбаў наконт магчымага нападу на аб’екты ў ЗША. Падвышэньне ўзроўню пагрозы адбылося пасьля таго, як ЗША, Нямеччына і Вялікая Брытанія абвесьцілі пра часовае прыпыненьне дзейнасьці амбасадаў і кансулятаў у Савудаўскай Арабіі. Намесьнік дырэктара Амэрыканскага дэпартаманту ўнутранай бясьпекі Аса Хатчынсан заклікаў грамадзянаў ЗША да пільнасьці.
XS
SM
MD
LG