ВАШЫНГТОН. ЗША выказваюць занепакоенасьць пагрозаю новых тэрактаў суппраць амэрыканцаў у розных краінах сьвету, у тым ліку і ў саміх Злучаных Штатах. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшар паведаміў, што паводле дадзеных следчых ворганаў Савудаўскай Арабіі сэрыю нядаўніх тэрактаў у гэтай краіне арганізавала міжнародная тэрарыстычная сетка “Аль Каеда”.
ЗША, Велікабрытанія і Нямечына з прычыны пагрозы тэрарыстычных нападаў прыпынілі працу сваіх дыпляматычных прадстаўніцтваў у Савудаўскай Арабіі.