Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:12 ]  Разгляд справы Мілошавіча працягнуты на 3 месяцы


ГААГА. Міжнародны трыбунал ў Гаазе працягнуў на тры месяцы разгляд справы былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошэвіча. Пракуроры тлумачаць гэта тым, што неабходна дадаткова сабраць доказы і апытаць сьведкаў. Сёньня ж Міжнародны суд у Гаазе выставіў абвінавачаньні супраць рэдактара чарнагорскага штотыднёвіка “Дан” Душана Йовановіча. Яго абвінавачваюць ў парушэньні таямніцы сльедства ў сувязі з публікацыяй імені сьведкі, які выступаў на працэсе Мілошавіча. Пасьля выхаду артыкулу сьведке пагражалі. Калі Йовановіча прызнаюць вінаватым, то яго могуць прысудзіць да 7 гадоў зьняволеньня ці да штрафу памерам звыш за 100 тысячаў даляраў.
XS
SM
MD
LG