КАБУЛ. Афганскі прэзыдэнт Хамід Карзай сёньня ў часе сустрэчы з губернатарамі правінцый Афганістану запатрабаваў выплаціць мытныя падаткі, якія яны вінныя цэнтральнаму ўраду – а гэта паўмільярды даляраў. 12 губернатараў паабяцалі выплаціць падаткі. Было падпісанае адпаведнае пагадненьне. Дарадца афганскага лідэра паведамляе, што ўчора Хамід Карзай папярэдзіў губернатараў аб сур’ёзных наступствах, якія чакаюць тых, хто ня будзе плаціць падаткі. Паводле міністра фінансаў Афганістану, у бюджэт краіны паступае толькі пятая частка падаткаў, якія зьбіраюцца ў краіне, у выніку ўрад ня можа выплачваць заробкі дзяржаўным служачым й вайскоўцам.