Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:04 ]  Сёньня на Тайвані захварэлі на SARS 39 чалавек


Тайбэй На Тайване сёньня зафіксаваная самая вялікая колькасьць захварэлых на атыповую пнэўманію за адзін дзень – 39 чалавек. Учора падаў у адстаўку міністар аховы здароўя Тайваню, як, паводле меркаваньняў грамадзскасьці, не прыняў адпавеных захадаў супраць распаўсюду SARS. Гэтаксама звольненыя 120 лекараў са шпіталёў, дзе шырыцца эпідэмія. На Тайване ад атыповай пнэўманіі памерлі 40 чалавек, захварэлі 383. Зараз на асамблеі Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя ў Жэнэве абмяркоўваюцца сумесныя дзеяньні ў барацьбе з эпідэміяй SARS. У сьвеце ўжо больш за 640 чалавек сканалі ад SARS, і каля 7 тысячаў інфікаваныя вірусам атыповай пнэўманіі.
XS
SM
MD
LG