Нью-Ёрк Рада Бясьпекі ААН сёньня пачала абмеркаваньне новага дапрацаванага праэкту рэзалюцыі па Іраку.У новай рэдакцыі дакумэнта прадугледжаная больш актыўная роля ААН ў аднаўленьні Іраку й у фармаваньні новага ўраду краіны. Гэтыя зьмены былі ўнесеныя на прапанову Расеі, Кітаю і Францыі. У дакумэнце ўпершыню ўзгадваецца пра магчымасць аднаўленьня мандату ваенных інспэктараў ААН у Іраку. Санкцыі супраць Багдаду прапануецца зьняць на працягу 6 месяцаў. А войскі амэрыкана-брытанскай кааліцыі застануцца ў Іраку да таго часу, пакуль ня будзе створаны стабільны ўрад, прызнаны міжнароднай супольнасьцю.