Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  Амэрыканцы ў Іраку звальняюць чыноўнікаў-баасыстаў

БАГДАД. Прадстаўнікі Усясьветнай арганізацыі здароўя паведамілі, што часовая амэрыканская адміністрацыя ў Іраку адхіліла ад пасадаў кіраўнікоў міністэрстваў аховы здароўя, якія былі актывістамі партыі БААС. 14-ці тысячам ірацкіх лекараў выплацілі па 20 даляраў дапамогі. Усясьветная арганізацыя здароўя сьцьвярджае, што ня мае дастаткова грошай, каб дапамагчы ірацкім мэдычным установам. Амэрыканскія ўлады на паўтары гадзіны скарацілі каменданцкую гадзіну, каб даць магчымасьць мусульманам хадзіць на ранішняе набажэнства ў мячэць. Гэтаксама было прынятае рашэньне пачаць уборку сьмецьця ў Багдадзе, якога зараз накапілася ня менш за 300 тысячаў кубамэтраў.
XS
SM
MD
LG