Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:18 ]  FBI папярэджвае пра магчымыя тэракты


ВАШЫНГТОН. Федэральнае бюро дасьледваньняў папярэджвае аб магчымых тэрарыстычных актах на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амэрыкі. У заяве гаворыцца, што тэракты могуць адбыцца ня толькі за межамі, але і на тэрыторыі ЗША. Дзярждэпартамэнт ЗША абвесьціў пра закрыццё амырыканскіх амбасады і кансулятаў у Савудаўскай Арабіі ад заўтрашняга дня да пачатку наступнага тыдню з прычыны пагрозы тэрактаў. Дзярждэпартамэнт ЗША гаворыць, што валодае інфармацыяй аб магчымасьці тэрактаў у дачыненьні да амэрыканскіх грамадзянаў. У выніку тэракту ў Эр-Рыядзе мінулым тыднем 34 чалавекі былі забітыя і каля 200 параненыя.
XS
SM
MD
LG