Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:51 ]  Ізраільскія ўлады будуць байкатаваць палітыкаў, якія сустрэнуцца з Ясірам Арафатам


ЕРУСАЛІМ. Канцэлярыя прэм-ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона абвесьціла сёньня, што ізраільскія ўлады будуць байкатаваць любога палітычнага дзеяча, які сустрэнецца з кіраўніком Палестынскае аўтаноміі Ясірам Арафатам. Гэты байкот ня будзе тычыцца некаторых дыпляматаў, якія ўжо заплянавалі сустрэчы з Арафатам, у тым ліку міністра замежных справаў Францыі Дамініка дэ Вільпэна, які сустрэнецца з палестынскім лідэрам праз тыдзень. Нагадаю, што мінулым тыднем Арыэль Шарон адмовіўся ад сустрэчы ў кіраўніком зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хав’ерам Салянам, які да гэтага наведаў Арафата ў Рамалагу. Ізраіль імкнецца ізаляваць палестынскага лідэра, якага абвінавачваюць ў падтрымцы экстрэміскіх груповак.
XS
SM
MD
LG