ВАРШАВА. Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Рамано Продзі сёньня заклікаў польскіх грамадзянаў узяць удзел ў рэферэндуме аб далучэньні да Эўразьваязу, які адбудзецца ў Польшчы 7-8 чэрвеня. Выступаючы сёньня ў Варшаве на прэсавай канферэнцыі разам з польскім прэм’ер-міністрам Лешекам Мілерам, Рамано Продзі заявіў, што рэферэндум – адная з найбольш значных падзеяў у польскай гісторыі. Польшча наступная з краінаў-кандыдатаў ў Эўразьвяз правядзе галасаваньне пра далучэньне да Эўразьвязу. За гэта ўжо выказаліся народы Мальты, Славеніі, Вугоршчыны, Літвы і Славакіі. Нядаўнія апытаньні грамадзскай думкі ў Польшчы сьведчаць пра тое, што больш за 70 адсоткаў палякаў вітаюць далучэньне краіны да Эўразьвязу, аднак ёсьць засьцярогі, што выбаршчыкі могуць байкатаваць рэферэндум.