У Алжыры сёньня вызваленыя яшчэ 15 заходніх турыстаў, якіх скралі больш за 3 месяцы таму ў Сахары. Алжырскія ўлады заяўляюць, што турыстаў скралі ваяўнікі іслямскай групоўкі, блізкай да “Аль-Каіды”. Мінулым тыднем былі вызваленыя 17 турыстаў у выніку спецапэрацыі алжырскіх спецслужбаў. На прэсавай канферэнціі адзін з іх распавёў, што іхнія захопнікі выказвалі захапленьне Асамай Бін Лядэнам, аднак абвяргалі сваю датычнасьць да сеткі “Аль-Каіда”. Турысты апісалі захопнікаў як асобаў рэлігійных і гуманных