Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:34 ]  Паводле міжнародных экспэртаў эпідэмія ў Кітаі не ідзе на спад


Усясьветная арганізацыя аховы здароўя заявіла сёньня, што нягледзячы на аптымістычныя дадзеныя, якія падаюць кітайскія ўлады, нельга абвяшчаць, што эпідэмія атыповай пнэўманіі ў Кітаі пайшла на спад. Сёньня кітайкія ўлады паведамілі пра яшчэ 12 выпадкаў захворваньня на САРС, тады як мінулым тыднем штодня выяўлялася да 80 новых інфікаваных. Аднак экспэрты Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя выказваюць сумнеў да гэтых лічбаў. З усіх выпадкаў захворваньня на САРС дзьве траціны прыпадаюць на Кітай
XS
SM
MD
LG