БРУСЭЛЬ. Міністры абароны краінаў Эўразьвязу заявілі сёньня, што эўрапейскія ваенныя сілы хуткага рэагаваньня колькасьцю ў асноўным створаныя, але пакуль яны ня здольныя выконваць свае задачы ў поўным памеры. На нарадзе ў Брусэлі адзначалася, што 60-тысячныя сілы хуткага рэагаваньня яшчэ ня могуць пры неабходнасьці ажыцьцявіць поўнае разгортваньне на працягу трох месяцаў. У той жа час, як заявіў міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэф Хун, гэтыя войскі ўжо гатовыя да выкананьня абмежаваных міратворчых місіяў.