Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:14 ]  Францыя не накладзе вета на праэкт рэзалюцыі па Іраку


ПАРЫЖ. Французскі прэзыдэнт Жак Шырак заявіў сёньня , што праэкт рэзалюцыі па Іраку, прапанаваны ЗША, Вялікай Брытаніяй і Гішпаніяй, надае недастатковую ролю ААН, аднак ён запэўніў, што Францыя ня будзе накладваць вета на гэты праэкт рэзалюцыі. Як паведаміла прадстаўніца прэзыдэнта Катрін Колона, Шырак ўпэўнены, што магчыма выпрацаваць кампрамісны варыянт дакумэнту. Калі ж гэтага не адбудзецца, то пры галасаваньні ў Радзе Бясьпеі Францыя можа ўстрымацца. Праэкт рэзалюцыі прадугледжвае зьняццё санкцыяў з Іраку і надае ЗША галоўную ролю ў кантраляваньні прыбыткаў ад продажу ірацкай нафты.
XS
SM
MD
LG