Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:13 ]  Шыіты патрабуюць вываду амэрыканскіх войскаў з Іраку


БАГДАД. Сёньня ў ірацкай сталіцы тысячы мусульманаў-шыітаў патрабавалі вываду амэрыканскіх войскаў з Іраку. Дэманстрацыя адбывался побач з суніцкай мячэцьцю, і гэтае месца, як зазначыў адзін з арганізатараў, было абрана невыпадкова – мітынг пратэсту мусіў прадэманстраваць адзінства ірацкіх мусульманаў. Дэманстранты адзначалі ўпершыню за дзесяць гадоў дзень нараджэньня Прарока Мохамеда, які шыіты сьвяткуюць на тыдзень пазьней за сунітаў. Іракцы крытыкуюць амэрыканскую адміністрацыю за павольныя тэмпы перадачы ўлады ірацкім лідэрам. Часовы адміністратар Іраку Пол Брэмэр заявіў ўчора, што ён мае намер сабраць нацыянальны сход і часовы ўрад настолькі хутка, як гэта будзе магчыма. Сёньня ж амэрыканскае камандваньне паведаміла пра затрыманьне аднога са сваякоў Садама Хусэйна – высокапастаўленага афіцэру ірацкай выведкі.
XS
SM
MD
LG